Прэс-цэнтр

12 июня 2026

«Здароўе жанчыны - здароўе нацыі»

Сёння на СП ААТ «СПАРТАК» прайшоў маштабны дзень клопату пра сябе ў рамках рэспубліканскай акцыі  «Здароўе жанчыны - здароўе нацыі», якая праходзіць пад эгідай Беларускага саюза жанчын. ​Для прыгожай паловы калектыва былі арганізаваны адразу два важных і карысных мерапрыемствы.
Прафілактычны агляд. У здраўпункце прадпрыемства вялі прыём высокакваліфікаваныя лекары-дэрматолагі Гомельскага абласнога клінічнага цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі. Супрацоўніцы змаглі атрымаць індывідуальную кансультацыю і прайсці экспрэс-дыягностыку.
Адкрыты дыялог на тэму «Жаночае здароўе». Адбылася цёплая і вельмі інфарматыўная сустрэча з Інай Салдаценкай - намеснікам дырэктара па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М.М. Аляксандрава. Іна Генадзеўна адкрыта паразмаўляла з нашымі супрацоўніцамі аб прафілактыцы, важнасці рэгулярных чакапаў і беражлівым стаўленні да свайго арганізма. Прафілактыка і ранняя дыягностыка - гэта галоўны ключ да захавання здароўя.
​Беражыце сябе, дарагія жанчыны, і памятайце: ваша прыгажосць і здароўе - гэта галоўная сіла нашага калектыву і ўсёй краіны!

1111.jpg

2222.jpg

3333.jpg

4444.jpg

5555.jpg

6666.jpg

Количество показов: 2