Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей кандытарская фабрыка «Спартак» сумесна з КТОС «Клянкоўскі» зладзілі для дзяцей сапраўднае, незабыўнае свята! Двор напоўніўся звонкім смехам, энергіяй і выдатным настроем. Для маленькіх гасцей была падрыхтавана насычаная праграма з запальнымі эстафетамі і смачнай дэгустацыяй любімых прысмакаў.
Узнагароджанне юных талентаў: генеральны дырэктар кандытарскай фабрыкі «Спартак» Таццяна Лісіцына павіншавала рабят і ўзнагародзіла пераможцаў конкурсу малюнкаў. Хлопцы атрымалі заслужаныя салодкія падарункі!
Дзіцячыя ўсмешкі і шчырая радасць - гэта самая лепшая ўзнагарода. Мы рады дарыць шчасце і рабіць свет вакол крышачку саладзей і дабрэй!


Падзяліцца: