Кандытарская фабрыка «Спартак» запрашае ўсіх ахвотных на пазнавальную і займальную экскурсію!
Звяртаем вашу ўвагу! Да канца 2021 года экскурсіі на фабрыцы "Спартак" не праводзяцца!
Вы зможаце ўбачыць як вырабляюцца самыя смачныя прысмакі на найбуйнейшай фабрыцы кандытарскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь!
Анлайн браніраванне экскурсіі
Экскурсіі праводзяцца кожны панядзелак, аўторак, сераду і чацвер у 12:30 і 14:30; ; па адрасе: г. Гомель, вул. Савецкая, 63.
- Працягласць экскурсіі складае 1 гадзіну 20 хвілін;
- Мінімальны ўзрост наведнікаў 10 год;
- Мінімальная колькасць наведнікаў у групе мае складаць 15 чалавек, макіимальная - 44 чалавекі;
- Для дзяцей да 18 гадоў абавязковая прысутнасць не менш за два і не больш за чатыры дарослых суправаджальнікаў; - Кошт экскурсіі складае: дзіцячая 10 рублёў і дарослая 15 рублёў на аднаго наведніка;
Для запісу на экскурсію запампуйце, запоўніце і дашліце на тэл. / факс +375 (232) 30-44-67 або на электронную пошту market@spartak.by заяўку на правядзенне экскурсіі, спісавы склад групы наведнікаў, а таксама даведку аб стане здароўя наведнікаў.
Перад запісам на экскурсію абавязкова звяжыцеся са спецыялістам па экскурсіях для ўдакладнення свабоднай даты наведвання. Запоўненыя дакументы прымаюцца не пазней, чым за 5 дзён да даты правядзення экскурсіі.
Аплата экскурсіі магчымая як безнаяўным плацяжом (аплатнае даручэнне, банкаўская картка), так і наяўнымі ў касу СП ААТ "Спартак". Адміністрацыя ААТ СП "Спартак" пакідае за сабой права выдаліць парушальніка патрабаванняў інструкцыі па ахове працы і пажарнай бяспецы пры правядзенні экскурсій на СП ААТ «Спартак».
Увага! З 18 чэрвеня 2019 года змяняецца кошт экскурсіі: дзіцячая 10 рублёў, дарослая 15 рублёў.
Інфармацыя і дакументы для спампоўвання:
* Дамова-экскурсійнага-абслугоўвання - Спампаваць
* Палажэнне аб арганізацыі экскурсіі - Спампаваць
* Заяўка на экскурсію - Спампаваць
* Інструкцыя па ахове працы і пажарнай бяспецы пры правядзенні экскурсій на СП ААТ «Спартак» - Спампаваць
Арганізацыя абеду па даступных коштах у сталоўцы прадпрыемства, а таксама прадастаўленне дарожнага харчовага набору, па жаданні замоўцы.
Аплата робіцца на тых жа ўмовах. Даведачная інфармацыя па тэлефоне +375 (232) 30-44-60.
Заяўкі прымаюцца на электронную пошту stolovaya@spartak.by
або па тэл. / факсе +375 (232) 30-44-67за 3-5 дзён да даты правядзення экскурсіі.