Партнёрам з РБ
Кандытарская фабрыка "Спартак" запрашаем да супрацоўніцтва кампаніі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы рэалізацыі прадуктаў харчавання і кандытарскіх вырабаў. Ніжэй вы можаце падрабязна азнаёміцца з умовамі супрацоўніцтва.
Дадатковую інфармацыю аб умовах супрацоўніцтва можна атрымаць у спецыялістаў аддзела продажаў па тэл. +375 (232) 30-44-00 або па e-mail: sbyt@spartak.by
СП ААТ «Спартак» валодае наступнымі структурнымі падраздзяленнямі для рэалізацыі прадукцыі:
Аддзелы прамых продажаў (АПП), размешчаныя ў гарадах:
- Брэст і Брэсцкая вобласць
- Віцебск і Віцебская вобласць
- Гродна і Гродзенская вобласць
- Мінск і Мінская вобласць
- Магілёў і Магілёўская вобласць
Адгрузка ажыццяўляецца па наступных каналах:
- прадпрыемствы аптовага гандлю ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь (гандлёвыя базы, аптовыя кампаніі і спажыўкааперацыя);
- рознічныя гандлёвыя сеткі і прадпрыемствы рознічнага гандлю;
- фірмовая гандлёвая сетка;
- арганізацыі грамадскага харчавання;
СП ААТ «Спартак» гатовы да супрацоўніцтва і перамоваў для заключэння кантрактаў.
Да асноўных крытэраў па аплаце адносяцца: перадаплата і магчымы разгляд адтэрміноўкі плацяжу.
Дастаўка:
Дастаўка прадукцыі кандытарскай фабрыкі «Спартак» па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца транспартам кампаніі.
Магчымы самавываз прадукцыі са складоў аддзелаў прамых продажаў.
Тэрмін выканання замоваў складае 2-3 дні з моманту атрымання заяўкі. Магчыма адмысловае маркіраванне тавару на мове краіны-атрымальніка