Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
13 мая 2026
Міжнародная выстава InterFood Astana 2026
Кандытарская фабрыка «Спартак» прымае ўдзел у 26-й Міжнароднай выставе харчовай прамысловасці InterFood Astana 2026, якая праходзіць з 13 па 15 мая ў Астане (МВЦ «EXPO»). Дэлегацыю нашага прадпрыемства ўзначальвае намеснік генеральнага дырэктара (па камерцыйнай і ідэалагічнай працы) Аляксей Нявераў.
Высокі візіт: Сёння наш стэнд наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы пашырэння прысутнасці беларускіх прысмакаў на казахстанскім рынку і ўмацаванне дзелавых сувязей паміж нашымі краінамі.
На выставе мы прадстаўляем як нашы легендарныя хіты, так і навінкі, якія паспелі ўжо ацаніць першыя наведвальнікі.



Количество показов: 33