Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, на прадпрыемстве адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва прадпрыемства з маладымі спецыялістамі і маладымі работнікамі.
Павітала прысутную моладзь генеральны дырэктар Лісіцына т.ю., яна распавяла аб працы фабрыкі, далей прапанавала юнакам і дзяўчатам расказаць пра сябе, падзяліцца ўражаннямі аб першых працоўных буднях, як іх прынялі ў калектывах, дзе пражываюць.
Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы ў фармаце адкрытага дыялогу. Час дыялогавай пляцоўкі праляцеў незаўважна, кожны запазычыў для сябе шмат карыснай інфармацыі, змог задаць хвалюючыя пытанні і атрымаць на іх адказы.




Падзяліцца: