Ні для каго не сакрэт, што кандытарская фабрыка "Спартак" з'яўляецца лідарам па вытворчасці кандытарскіх вырабаў У Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва фабрыкі заўсёды імкнецца падтрымліваць розныя моладзевыя праекты і ініцыятывы.
Сёння хочам расказаць вам аб апошнім такім праекце Level UP with «Spartak».

У першых чыслах красавіка 2021 года стартаваў новы праект кандытарскай фабрыкі "Спартак" і студэнцкага саюза БДУ. Мэтай, якога з'яўляецца падтрымка таленавітай моладзі, а таксама вывучэння патрэбаў і пераваг моладзевай аўдыторыі.
На працягу ўсяго праекта студэнты вывучылі магчымасці прадпрыемства, азнаёміліся з усімі этапамі вытворчасці прысмакаў, а таксама атрымалі вялікі вопыт у распрацоўцы новага смачнага прадукту для саміх сябе.
Праект пад назвай Level UP with Spartak (Развівайся са Спартаком): студэнты вышэйшых навучальных устаноў, спрабавалі сябе ў якасці маркетолагаў, тэхнолагаў, наватараў, стваральнікаў унікальных ідэй па распрацоўцы новага кандытарскага прадукту.
На працягу чатырох месяцаў каманды студэнтаў, распрацоўвалі новы прадукт для кандытарскай фабрыкі "Спартак".
На першым этапе Студэнцкі саюз падрыхтаваў для канкурсантаў адукацыйныя лекцыі ад вядучых рэкламных агенцтваў Рэспублікі Беларусь, спікераў па прасоўванні тавару, неймінгу і распрацоўцы ўпакоўкі.
На другім этапе камандам была пастаўлена задача зрабіць аналіз рынку, правесці анкетаванне сярод мэтавай аўдыторыі, выявіць патрэбы і перавагі мэтавай аўдыторыі. На падставе атрыманых дадзеных распрацаваць новы інавацыйны прадукт з улікам магчымасцяў тэхнічнага ўзбраення кандытарскай фабрыкі Спартак.

Удзельнікі са сваёй задачай справіліся, і вытворчасць фабрыкі вырабіла ўзоры прадукцыі, якія былі прадстаўлены экспертнай камісіі. У якую ўвайшлі:
Бубен Анатоль Анатольевіч - старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам"
Жыдкоў Алег Мікалаевіч - генеральны дырэктар СП ААТ "Спартак"
Пашкевіч Ірына Аляксееўна
Варанюк Дзмітрый Сяргеевіч - першы сакратар ЦК ГА "БРСМ"
Мядзведзеў Дзмітрый Георгіевіч - першы прарэктар БДУ
Сафонаў Васіль Рыгоравіч - прарэктар па навуковай рабоце
Янушэвіч Іван Іванавіч - прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ
Мікулка Дзмітрый Іванавіч - начальнік аддзела "Стартап-цэнтр БДУ"
Падаляк Ягор Яўгенавіч - намеснік начальніка УВРМ БДУ
Шэбалін Мацвей Сяргеевіч - старшыня ГА "Студэнцкі саюз БДУ"
Аліферка Ягор Андрэевіч - кіраўнік праекта»StartUp Space BSU"



23 чэрвеня прайшоў заключны этап выбару сярод удзельнікаў праекта, дзе і вызначыўся пераможца.
Победители проекта «Level up (with Spartak)» команда «Fruture»:
- * Огар Марыя Сяргееўна - БДУ фма
- Нячай Ігнат Ігаравіч - БДУ фма
- Бардзілоўскі Сяргей Леанідавіч - БДУТ
- Пышная-Мурына Анастасія Аляксандраўна - БДУ фма
- Яўменава Соф'я Андрэеўна - БДУ фма
- Самойлавіч Анастасія Дзмітрыеўна - БДУ ФМ

Пераможцы атрымалі не толькі бясцэнны вопыт, але і гранд у памеры 5 000 бел. руб. ад фабрыкі "Спартак"!

Ну а мы зусім хутка зможам не толькі ўбачыць на прылаўках крам, але і паспрабаваць вынік іх працы.