Кандытарская фабрыка «Спартак» прадставіла сваю прадукцыю ў рамках нацыянальнага павільёна Беларусі на 27-й Азербайджанскай міжнароднай выставе «Харчовая прамысловасць» (Interfood Azerbaijan), якія 18 мая адкрыліся ў Баку.

У першыя дні працы выставы, стэнд беларускіх прадпрыемстваў наведаў Прэм'ер міністр Рэспублікі Беларусь Раман Аляксандравіч Галоўчанка і міністр сельскай гаспадаркі Азербайджана Інам Імдад аглу Керымаў.

Кандытарская фабрыка «Спартак» на выставе ў Азербайджане прадставіла не толькі навінкі, але і нашы класічныя наборы шакаладных цукерак, лінейку горкага шакаладу з дадаткамі, а таксама іншую прадукцыю.

Наведвальнікі выставы "InterFood Azerbaijan 2022" па вартасці ацанілі якасць і вытанчаны густ вырабленай намі прадукцыі.


У экспазіцыі прымаюць удзел 39 буйных прадпрыемстваў харчовай галіны, навуковыя арганізацыі, канцэрны, холдынгі Рэспублікі Беларусь.