Работнікі кандытарскай фабрыкі «СПАРТАК» наведалі галоўную патрыятычную выставу, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Адноўленая Плошча Перамогі і вакол яе прадстаўлены тэматычныя блокі ў храналагічнай паслядоўнасці. У экспазіцыйнай зале прадстаўлена больш за 600 унікальных экспанатаў, прысвечаных тэматыцы Вялікай Айчыннай вайны, актыўна выкарыстаны розныя мультымедыйныя тэхналогіі.
Гэтая выстава-больш, чым проста збор экспанатаў. Гэта прастора, дзе можна адчуць сувязь з гісторыяй, дзе кожны прадмет нагадвае пра подзвігі нашых продкаў. Тут можна задумацца, што важна памятаць і шанаваць. Выстава служыць магутным напамінам аб цане, якую заплацілі за наша мірнае жыццё, і аб Святым абавязку — быць годнымі памяці герояў, якія абаранілі Радзіму, і перадаваць гэтую праўду наступным пакаленням.
