На мемарыяльным комплексе «Партызанская крынічка» прайшла экскурсія-дыялог «80 гадоў без вайны». У мерапрыемстве прынялі ўдзел Моладзевы Савет, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, члены працоўнага калектыву кандытарскай фабрыкі «СПАРТАК».
Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка» - гэта значнае месца, якое ўвасабляе памяць аб гераічным подзвігу партызан падчас Вялікай Айчыннай вайны. Яго наведванне пакідае глыбокае ўражанне і апускае ў атмасферу тых суровых часоў. Чым далей сыходзяць у гісторыю ваенныя гады, тым больш значным з'яўляецца захаванне памяці аб тых страшных падзеях.
Такія месцы важна наведваць, каб жыла памяць аб трагічным мінулым нашага беларускага народа, каб не паўтараць памылак у будучыні.