Напярэдадні Новага 2024 года, дырэкцыя кандытарскай фабрыкі «Спартак» на чале з генеральным дырэктарам Лісіцынай Таццянай Юр'еўнай павіншавала ўсіх супрацоўнікаў з надыходзячымі каляднымі святамі. Яна пажадала калектыву здароўя, добрага настрою, утульнасці ў дамах, мудрых рашэнняў, новых адкрыццяў і, вядома, любові, міру і дабра.

Таксама да віншаванняў далучыліся намеснік генеральнага дырэктара па прававой і ідэалагічнай рабоце Афанасенка Віктар Мікалаевіч і старшыня прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі, Фядосава Таццяна Мікалаеўна , якія выказалі падзяку калегам за іх працу і таксама пажадала ім шчасця ў новым годзе.

Для нашых работнікаў набліжэнне навагодніх святаў-гэта не толькі прыбраць дома ёлку і падрыхтаваць падарункі для родных і блізкіх, яшчэ бо неабходна прыгатаваць салодкія навагоднія падарункі для дзяцей і іх бацькоў нашай краіны і не толькі. Гэта вельмі адказная праца і адначасова прыемная праца, так як кожны навагодні падарунак гэта маленькі цуд, якое з'яўляецца пад елкай у навагоднюю ноч і прыносіць радасць і ўсмешкі!







Напярэдадні Новага года калектыў кандытарскай фабрыкі ў поўнай меры адчуў святочную атмасферу. Работнікаў фабрыкі, якія кожны дзень радуюць усіх сваёй працай, прыйшлі павіншаваць казачныя персанажы: Дзед Мароз са Снягуркай!