У рамках наведвання Гомельскай вобласці дэлегацыя Магаданскай вобласці наведала кандытарскую фабрыку «Спартак», дзе гасцей з Расіі сустрэла генеральны дырэктар СП ААТ «Спартак» Таццяна Лісіцына. Яна правяла экскурсію і распавяла пра гісторыю прадпрыемства і ўсе тонкасці вытворчасці кандытарскіх вырабаў, а таксама адказала на ўсе пытанні губернатараў Гомельскай вобласці Івана Іванавіча Крупко і Магаданскай вобласці Сяргея Носава.
Падчас экскурсіі па вытворчасці членам дэлегацыі была арганізавана дэгустацыя выпускаемай фабрыкай прадукцыі. Госці па вартасці ацанілі якасць і густ прадукцыі.







Падзяліцца: