Сёння дэлегацыя Думы г. Томска на чале са старшынёй Думы Сяргеем Сеченовым, старшыня Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў Алена Алексіна наведалі кандытарскую фабрыку «Спартак». Гасцей з Расіі сустракалі намеснік генеральнага дырэктара (па эканоміцы і фінансах) Галіна Беладзедава і начальнік сектара ідэалагічнай работы Марыя Аніськова.
Для гасцей была арганізавана экскурсія па вытворчых цэхах, дзе падрабязна распавялі пра сакрэты стварэння кандытарскіх шэдэўраў. Дэлегацыя з Томска з цікавасцю назірала за зладжаным працэсам, дзе кожны этап вытворчасці падпарадкаваны найстрогаму кантролю якасці.
У завяршэнне экскурсіі госці змаглі прадэгуставаць шырокі асартымент нашай прадукцыі, атрымліваючы асалоду ад неверагодным густам і водарам свежых кандытарскіх вырабаў. Прадстаўнікі дэлегацыі былі ўражаныя не толькі смакавымі якасцямі прадукцыі, але і высокім узроўнем арганізацыі вытворчасці.




