Дарагія калегі!
Прыміце шчырыя віншаванні З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята-сімвал мужнасці, сілы духу і вернасці абавязку. Якасці, якія з'яўляюцца асновай не толькі вайсковай службы, але і поспеху ў любой прафесійнай сферы. Выказваю глыбокую ўдзячнасць за адказнасць, стойкасць і мэтанакіраванасць, якія вы штодня дэманструеце на сваіх працоўных месцах. Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах і новых дасягненняў. Няхай у вашых сем'ях пануе мір, дабрабыт і паразуменне!
З павагай,
генеральны дырэктар
СП ААТ «СПАРТАК».
Таццяна Лісіцына
Падзяліцца: