Кандытарская фабрыка "Спартак" прадставіла сваю прадукцыю ў складзе сумеснага стэнда "Белдзяржхарчпрам" у рамках Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на 6-й Міжнароднай выставе імпарту, якая 5 лістапада адкрылася ў горадзе Шанхай.
У дзень адкрыцця стэнд фабрыкі «Спартак» наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько і Генеральны консул Беларусі ў Шанхаі Андрэй Андрэеў, дзе іх сустрэла генеральны дырэктар СП ААТ «Спартак» Таццяна Лісіцына. Яна прадставіла не толькі новыя віды прадукцыі, але і тыя, якія ўжо пастаўляе прадпрыемства на кітайскі рынак.
6 лістапада, у дзень адкрыцця Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь, прама на стэндзе кандытарскай фабрыкі «Спартак» быў арганізаваны анлайн продаж нашай прадукцыі на папулярнай анлайн-платформе «Douyin», дзе за 60 хвілін было прададзена каля 10 000 штук шакаладак.


