Сёння на мемарыяле ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых работнікаў фабрыкі "СПАРТАК" адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва фабрыкі, ветэраны, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Удзельнікі мітынгу традыцыйна ўсклалі кветкі, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады вайны хвілінай маўчання.
Подзвіг пакалення пераможцаў з'яўляецца для ўсіх нас сімвалам найвышэйшага патрыятызму, прыкладам доблесці і адвагі, нязломнага духу беларускага народа.
Нізкі паклон і словы самай глыбокай удзячнасці нашым ветэранам, удзельнікам вайны, працаўнікам тылу, усяму пакаленню пераможцаў за шчаслівае мірнае жыццё. Вечная памяць тым, хто не вярнуўся з поля бітвы, чые жыцці забрала вайна.








