Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
30 мая 2023
Ушанаванне працоўных калектываў Цэнтральнага раёна «Славім чалавека працы!»
Ушанаванне працоўных калектываў Цэнтральнага раёна г. Гомеля «Славім чалавека працы» традыцыйна праходзіць у канцы мая. На рахунку нашага прадпрыемства нямала ўзнагарод. За заслугі ў 2022 годзе наш заслужаны кандытар 6 разраду Таццяна Міхеенка была ўдастоена гонару атрымаць Ганаровую грамату з рук старшыні Гомельскага выканаўчага камітэта У.А. Прывалава. А таксама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год кандытарская фабрыка «Спартак» стала пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыі: «Лепшае прамысловае прадпрыемства Цэнтральнага раёна колькасцю звыш 500 чалавек».
Гэта ўзнагарода стала рэальнай толькі дзякуючы напружанай, зладжанай і згуртаванай працы ўсіх супрацоўнікаў прадпрыемства. У гэтай узнагародзе заслуга кожнага.
Дарэчы, канцэртную, віншавальную праграму адкрыў творчы калектыў фабрыкі з песняй «Сэрца беларуса». А мы нагадваем, што сэрца Гомеля там, дзе цэнтральны. А мы, фабрыка «Спартак», яго вялікая і значная частка!
Усіх віншуем з гэтай заслужанай узнагародай!




Количество показов: 205