Прэс-цэнтр

1 октября 2025

Свята мудрых і годных!

Сталыя гады-пара росквіту творчых сіл, пара здзяйсненняў, пара клопатаў пра дзяцей і ўнукаў. Менавіта гэтая пара чалавечага жыцця асацыюецца з цёплым восеньскім святам-Днём пажылога чалавека. І па добрай традыцыі 1 кастрычніка мы гасцінна ўшаноўваем дарагіх ветэранаў працы, якія аддалі больш за 25 гадоў прадпрыемству. На дадзены момант у Савет ветэранаў прадпрыемства ўваходзіць больш за 700 чалавек. З іх у святочную атмасферу з радасцю акунуліся каля 150 чалавек. 

Павіншаваць былых калег, ветэранаў працы, членаў ППА прыйшло кіраўніцтва фабрыкі: намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах Галіна Мікалаеўна Беладзедава, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах Іван Іосіфавіч Лазоўскі, старшыня ППА СП ААТ «СПАРТАК» Таццяна Мікалаеўна Фядосава. Для дарагіх гасцей была арганізавана Кава-паўза, а таксама дэгустацыя прадукцыі фабрыкі. Творчы калектыў прадпрыемства падарыў прадстаўнікам старэйшага пакалення сапраўднае свята, на якім панавала атмасфера цяпла, настальгіі па былых часах і радасць сустрэчы.

1.jpg

2.jpg

4.jpg

3.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg



Количество показов: 122