Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
4 июня 2024
«Разам мы даможамся многага»
У актавай зале фабрыкі, у дзень святкавання 100-га юбілею, прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых работнікаў прадпрыемства. У галоўным корпусе фабрыкі нязвыкла шматлюдна, усё таму што сёння тут сабраліся перадавікі прадпрыемства, якія адзначаны за сваю шматгадовую працу на карысць кандытарскай галіны нашай краіны.<br>
Ва ўрачыстай абстаноўцы з жывой музыкай, маляўнічай фотазонай і вядома дэгустацыяй прадукцыі фабрыкі, сустрэлі ганаровых гасцей, сёння ім будуць уручаны ўзнагароды ад адміністрацыі прадпрыемства і кіраўніцтва горада. "Дзякуй кожнаму рабочаму, кожнай сям'і, якая штодня дапамагае ўсім нашым работнікам дасягаць новых поспехаў, разам мы даможамся многага» - адкрыла мерапрыемства генеральны дырэктар фабрыкі Таццяна Юр'еўна Лісіцына.<br>
Канцэртная праграма, кветкі, граматы, словы падзякі і, галоўная ўзнагарода, сярэбраны медаль працы – усё гэта стала першай ганаровай узнагародай для адных і чарговым кар'ерным ростам для іншых работнікаў. Святкаванне юбілею на гэтым не заканчваецца, сёння на адкрытай пляцоўцы ля фабрыкі праходзіць інтэрактыўная пляцоўка для самых галоўных знатакоў салодкай прадукцыі – для дзяцей і дарослых.













Количество показов: 653