Прэс-цэнтр

23 ноября 2023

Пазачарговы Агульны сход акцыянераў СП ААТ «СПАРТАК»

Паважаныя акцыянеры!

Назіральным саветам СП ААТ «СПАРТАК» прынята рашэнне склікаць 4 снежня 2023 года пазачарговы Агульны сход акцыянераў СП ААТ «СПАРТАК», размешчанага па адрасе г.Гомель, вул. Савецкая, 63.

ПАРАДАК ДНЯ:

1. Аб павелічэнні статутнага фонду СП ААТ «СПАРТАК» за кошт неграшовага ўкладу Гомельскага аблвыканкама шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску, якія размяшчаюцца шляхам правядзення закрытай падпіскі, і ўмовах яе правядзення.
Месца правядзення сходу: г. Гомель, вул. Савецкая, 63, актавая зала адміністрацыйнага будынка.
Час пачатку правядзення сходу: 11 гадзін 00 хвілін.
Парадак рэгістрацыі асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе: у дзень правядзення сходу з 9 гадзін 30 хвілін да 10 гадзін 30 хвілін пры прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе, будзе складзены па стане на 24 лістапада 2023 года.

Азнаёміцца з праектамі рашэнняў сходу і іншымі матэрыяламі, можна ў працоўныя дні (панядзелак-чацвер) з 9.00 да 15.00, пачынаючы з 27.11.2023 года па адрасе: г.Гомель, вул. Савецкая, 63, 5-ы паверх адміністрацыйнага будынка, аддзел прававой і ідэалагічнай работы альбо 04.12.2023 года з 9.30 да 10.30 па месцы правядзення сходу.

Назіральны савет СП ААТ «СПАРТАК»,
Дырэкцыя СП ААТ «СПАРТАК»

Количество показов: 232