Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
5 мая 2022
Кіраўніцтва кандытарскай фабрыкі «Спартак» павіншавала ветэранаў, якія працавалі на нашай фабрыцы.
Напярэдадні 77-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прадстаўнікі адміністрацыі СП ААТ «СПАРТАК» у асобе генеральнага дырэктара Лісіцынай Таццяны Юр'еўны, намесніка генеральнага дырэктара па прававой і ідэалагічнай працы Афанасенкі Віктара Мікалаевіча, сумесна са старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыя СП ААТ «СПАРТАК» Фядосавай Таццянай Мікалаеўнай выказалі словы падзякі ўсім ветэранам за іх гераічны подзвіг і магчымасць сённяшняму пакаленню жыць пад мірным небам!
Сумесна з ветэранамі былі ўрачыста ўскладзены кветкі да помніка загінулых работнікаў кандытарскай фабрыкі ў час Вялікай Айчыннай Вайны.
Пасля ўрачыстага ўскладання кветак да помніка ўдзельнікам і партызанам Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся святочны канцэрт, а ўсіх гасцей пачаставалі сапраўднай салдацкай кашай.






















Количество показов: 400