Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
25 ноября 2024
"Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць"
Напярэдаднi 81-ай гадавіны вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на прадпрыемстве адбылася прэзентацыя выставачнага праекта "Гомельскі полк народнага апалчэння: гісторыя, подзвіг, памяць".


Праект знаёміць з сапраўднымі архіўнымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь і дзяржаўным архіве грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці, кнігамі, артыкуламі з перыядычных выданняў і зборнікаў, прадстаўленымі Гомельскай абласной бібліятэкай. Матэрыялы, прысвечаныя абароне Гомеля, удзелу палка народнага апалчэння ў стварэнні абарончых збудаванняў і ўмацаванняў, эвакуацыі на ўсход абсталявання фабрык і заводаў, арганізатарам і ўдзельнікам руху, транслююць гістарычную праўду, пацверджаную дакументальнымі сведчаннямі.

Запрашаем усіх работнікаў азнаёміцца з матэрыяламі выставы.
Перыяд працы выставы
с 25.11.2024 до 12.00 27.11.2024
(2 паверх, заводакіраўніцтва каля актавай залы).
Количество показов: 279