Галоўнае народнае свята лета-Фестываль «Александрыя збірае сяброў-2023»
Ужо традыцыйна парадаваў беларусаў фестываль «Александрыя збірае сяброў», які разгарнуўся прама на беразе Дняпра - у аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён). Сёлета маляўнічае мерапрыемства праходзіць 8-9 ліпеня, на працягу двух дзён для гасцей свята арганізатары падрыхтавалі тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя і забаўляльныя праграмы, конкурсы, у якіх прымаюць удзел творчыя калектывы, народныя тэатры Магілёўскай вобласці, выступалі лепшыя майстры мастацтваў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Кульмінацыяй свята з'яўляецца гала-канцэрт, які завяршаецца маляўнічым феерверкам.
Кандытарская фабрыка «Спартак», таксама прыняла ўдзел у гэтым выдатным мерапрыемстве. Дзе фабрыка «Спартак» арганізавала маляўнічую фотазону, дэгустацыю смачных навінак, а для ўсіх жадаючых купіць смачную прадукцыю ад любімай фабрыкі арганізаваны продаж прысмакаў.

