Прэс-цэнтр

6 июля 2024

Галоўнае народнае свята лета 15-ы юбілейны фестываль «Александрыя збірае сяброў-2024»

Ужо традыцыйна парадаваў беларусаў фестываль» Александрыя збірае сяброў", які разгарнуўся прама на беразе Дняпра - у аграгарадку Александрыя (Шклоўскі раён). Сёлета маляўнічае мерапрыемства праходзіць 6-7 ліпеня, на працягу двух дзён для гасцей свята арганізатары падрыхтавалі тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя і забаўляльныя праграмы, конкурсы, у якіх прымаюць удзел творчыя калектывы, народныя тэатры Магілёўскай вобласці, выступалі лепшыя майстры мастацтваў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Кульмінацыяй свята з'яўляецца гала-канцэрт, які завяршаецца маляўнічым феерверкам. 

Кандытарская фабрыка «Спартак», таксама прыняла ўдзел у гэтым выдатным мерапрыемстве. Дзе фабрыка «Спартак» арганізавала маляўнічую фотазону, дэгустацыю смачных навінак, а для ўсіх жадаючых купіць смачную прадукцыю ад любімай фабрыкі арганізаваны продаж прысмакаў.

Алекскандрия-0.jpg

Алекскандрия-1.jpg Алекскандрия-2.jpg

Алекскандрия-3.jpg Алекскандрия-4.jpg

Количество показов: 316