Прэс-цэнтр

2 ноября 2021

Дзіцячы турнір па хакеі з шайбай BELKA CUP

30-31 кастрычніка Гомельскі лядовы палац спорту гасцінна расчыніў дзверы для юных спартсменаў з розных куткоў Беларусі, якія сталі ўдзельнікамі дзіцячага турніру па хакеі з шайбай BELKA CUP. Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы кандытарскай фабрыкі "Спартак", вытворцы пітной вады MAQUA і творчай майстэрні Miracle.

Удзельнікі турніру, юныя спартсмены 8-9 гадоў, сабраліся ў Гомелі з розных куткоў Беларусі, каб скрыжаваць клюшкі ў самых захапляльных баталіях і стаць лідэрамі ў самай сапраўднай гонцы за перамогай.
Кандытарская фабрыка "Спартак", падтрымала юных хакеістаў і прыгатавала салодкія падарункі, як для ўдзельнікаў, так і для балельшчыкаў турніру, а таксама правялі дэгустацыю сваёй новай лінейкі ZA.
Найсмачнейшае печыва, шакаладныя батончыкі з начыннем юныя хакеісты ацанілі па заслугах.

Belka-CUP-Гомель-1.jpg Belka-CUP-Гомель-3.jpg

Belka-CUP-Гомель-2.jpg Belka-CUP-Гомель-4.jpg

Belka-CUP-Гомель-7.jpg Belka-CUP-Гомель-6.jpg

Belka-CUP-Гомель-8.jpg Belka-CUP-Гомель-9.jpg

Belka-CUP-Гомель-5.jpg



Количество показов: 574