Кандытарская фабрыка «Спартак» - афіцыйны сайт
Прэс-цэнтр
7 июня 2023
Дэлегацыя Прыморскага краю на чале з губернатарам Алегам Мікалаевічам Кажамяка наведала кандытарскую фабрыку «Спартак»
У рамках наведвання Гомельскай вобласці дэлегацыя Прыморскага краю наведала кандытарскую фабрыку «Спартак», дзе гасцей з Расіі сустрэла выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара СП ААТ «Спартак» намеснік генеральнага дырэктара (па эканомікі і фінансах) Беладзедава Галіна Мікалаеўна. Яна правяла экскурсію і распавяла пра гісторыю прадпрыемства і ўсе тонкасці вытворчасці кандытарскіх вырабаў, а таксама адказала на ўсе пытанні губернатараў Гомельскай вобласці Івана Іванавіча Крупко і Прыморскага краю Алега Мікалаевіча Кажамякі.
Падчас экскурсіі па вытворчасці членам дэлегацыі была арганізавана дэгустацыя выпускаемай фабрыкай прадукцыі. Госці па вартасці ацанілі якасць і густ прадукцыі.




Количество показов: 211