Адзіны дзень інфармавання перад працоўным калектывам па асноўным пытанні «Беларусь-краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе» выступіла спецыяліст (па ідэалагічнай рабоце) сектара ідэалагічнай работы Караленка Л.М., якая адзначыла: «Сёння дзяржава робіць стаўку на моладзь. Будучыня ў іх руках. Таму маладое пакаленне павінна разумець, што самае важнае дасягненне для нас усіх-80 гадоў без вайны, і галоўная задача-забяспечыць толькі мірныя тысячагоддзі наперадзе, памятаць сваё мінулае, каб не паўтараць памылак у будучыні.».
Таксама ў рамках адзінага дня інфармавання на тэму кібербяспекі выступіла намеснік начальніка Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Янчук l.У., якая ў сваім выступленні патлумачыла: «У Беларусі назіраецца рост колькасці кіберзлачынстваў і яны ўяўляюць сабой сур'ёзную пагрозу для грамадзян і арганізацый. Распаўсюджаныя такія віды кіберзлачынстваў як крадзяжы з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі, фішынг, распаўсюджванне шкоднасных праграм, а таксама розныя віды махлярства ў сеткі».
У завяршэнні сустрэчы намеснік генеральнага дырэктара па прававой і ідэалагічнай рабоце Афанасенка У.М. яшчэ раз заклікаў усіх прысутных праяўляць пільнасць і выконваць рэкамендацыі, як не стаць ахвярай махляроў.



