Прэс-цэнтр

19 сентября 2024

Адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму: "мы разам назаўсёды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР. Дзень народнага адзінства ў гісторыі Беларусі."

У адзіным дні інфармавання прынялі ўдзел начальнік Гомельскай мытні Місючэнка А. А.і старшы выкладчык кафедры "Філасофія, Гісторыя, Паліталогія" БелДУТ Казароз І. М. выступоўцы нагадалі аб паходжанні, сэнсе і значэнні свята для беларусаў,падкрэсліўшы,што адзінства народа з'яўляецца гарантам бяспекі ўсёй краіны.

Далей перад працоўным калектывам выступіў намеснік генеральнага дырэктара па прававой і ідэалагічнай рабоце Афанасенка В. М., які яшчэ раз закрануў тэму клопату пра здароўе, неабходнасці праходжання дыспансерызацыі і маючай адбыцца вакцынацыі ад грыпу.

заставка.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg



Количество показов: 467