Інфармацыя для акцыянераў СП ААТ «СПАРТАК»
«Гомельскі аблвыканкам, у межах выкарыстання пераважнага права выкупу, працягвае набываць за грашовыя сродкі акцыі акцыянераў СП ААТ «СПАРТАК». Акцыянеры, якія жадаюць прадаць акцыі СП ААТ «СПАРТАК», накіроўваюць заказным лістом на адрас аблвыканкама (246050, пр. Леніна, 2, г. Гомель) апавяшчэнне ў адвольнай форме з абавязковым пазначэннем: колькасці прапанаваных да продажу акцый; кошту продажу адной акцыі; паштовага адраса і тэлефона прадаўца акцый. Наяўнасць акцый павінна быць пацверджана выпіскай з рахунку "дэпо" акцыянера, атрыманай у дэпазітарыі таварыстваў — ЗАТ «Заходняе фондавае бюро» (г. Гомель, вул. Інтэрнацыянальная, 13, к. 403). Тэлефон для даведак (0232) 29 60 35.
ПАЛАЖЭННЕ
аб назіральнай радзе сумеснага прадпрыемства
адкрытага акцыянернага таварыства «СПАРТАК»
Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб гаспадарчых таварыствах” (далей — Закон), Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі карпаратыўнага кіравання ў акцыянерных таварыствах з удзелам дзяржавы, зацверджанымі пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2016 г. № 45/14, статутам сумеснага прадпрыемства адкрытага акцыянернага таварыства “СПАРТАК” (далей — Таварыства).
Дадзенае Палажэнне вызначае парадак фармавання назіральнай рады Таварыства, ажыццяўлення ім сваіх паўнамоцтваў і прыняцця рашэнняў.
Палажэнне аб назіральнай радзе - Глядзець
Змены і дапаўненні ў палажэнне аб назіральнай радзе - Глядзець
ПАЛАЖЭННЕ
аб дывідэнднай палітыцы сумеснага прадпрыемства
адкрытага акцыянернага таварыства «СПАРТАК»
Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб гаспадарчых таварыствах” (далей — Закон), Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі карпаратыўнага кіравання ў акцыянерных таварыствах з удзелам дзяржавы, зацверджанымі пастановай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2016 г. № 45/14, статутам сумеснага прадпрыемства адкрытага акцыянернага таварыства “СПАРТАК” (далей — Таварыства). Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае парадак аб'явы і выплаты дывідэндаў на простыя (звычайныя) акцыі Таварыства.
Палажэнне аб дывідэнднай палітыцы - Глядзець